Выбух на цукровым камбінаце ў Скідалі: пацярпелі 5 супрацоўніц (абноўлена)

Выбух на цукровым камбінаце ў Скідалі: пацярпелі 5 супрацоўніц (абноўлена)

На цукровым камбінаце ў Скідалі сёння ўначы адбыўся выбух. Каля 1.30 здарылася ўспышка газапаветранай сумесі ва ўпаковачным цэху — у галерэі, якая злучае цэх упакоўкі і фасоўкі цукра і ліфтавую вежу. Пацярпелі 5 супрацоўніц прадпрыемства — гэта жанчыны 1962-1974 гадоў нараджэння, якія трапілі з апёкамі ў рэанімацыю.

Узгарання пасля выбуху не было, аднак сцены цэху часткова дэфармаваныя. Пашкоджаныя вокны і дзверы. Працу ў цэху давялося спыніць.

На месцы здарэння цяпер працуюць эксперты па надзвычайных здарэннях і праваахоўнікі. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце службовай нядбайнасці, якая пацягнула па неасцярожнасці цяжкія наступствы (арт.428 КК).

Кіраўнікоў прадпрыемства дапытваюць. Вывучаецца дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы ў дачыненні пацярпелых супрацоўніц, вызначаецца памер нанесенай прадпрыемству шкоды.

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі