На допыт у КДБ па "справе патрыётаў" выклікалі Ганну Дундукову

На допыт у КДБ па "справе патрыётаў" выклікалі Ганну Дундукову

5 чэрвеня на допыт у КДБ была выклікана жонка затрыманага па "справе патрыётаў" Андрэя Дундукова, піша "Новы час". Жанчына прыйшла на допыт з адвакатам і адразу ж адмовілася ад дачы паказанняў. 

Пазней Дундукова распавяла, што “ўсё прайшло добра, хутка, ставіліся вельмі прыязна”.

Ніна Шыдлоўская мяркуе, што сваякоў затрыманых пачалі выклікаць з прычыны таго, што доказную базу так і не ўдалося сабраць, аднак запушчаная машына павінна працаваць. Таму следчыя спрабуюць атрымаць хоць нешта з паказанняў родных. “Але не можа з’явіцца ніякіх доказаў віны там, дзе іх не было”, — заяўляе Шыдлоўская.

Яна не выключае, што бліжэйшым часам пад падпіску аб нявыяздзе могуць выйсці з-за кратаў яшчэ некалькі не ключавых фігурантаў "справы патрыётаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі