На двух фігурантаў "справы Аўтуховіча" пачалі новыя крымінальныя справы

Уладзімір Гундар / sb.by
Уладзімір Гундар / sb.by

Праваабаронцы "Вясны" паведамляюць пра новыя крымінальныя справы на палітвязняў, асуджаных па "справе Аўтуховіча".

На Уладзіміра Гундара пачалі крымінальную справу за абразу пракурора паводле арт. 369 КК. На судзе па "справе Аўтуховіча" былі адразу два пракуроры. Праваабаронцы пакуль не ведаюць, каго з іх "абразіў" Гундар. Абвінавачванне яму яшчэ не выставілі — гэта павінна адбыцца на наступным тыдні.

На іншага фінуранта той жа справы, Паўла Разановіча, таксама пачалі крымінальную справу. Аднак іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Гундара асудзілі на 18 гадоў калоніі, Разановіча — на 19. 

На двух фігурантаў "справы Аўтуховіча" пачалі новыя крымінальныя справы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі