На электразваршчыка на слуцкім заводзе звалілася металічная бэлька
Слуцкі райаддзел Следчага камітэта высвятляе абставіны здарэння на мясцовым ААТ "Кранавы завод", дзе пацярпеў работнік. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Здарэнне адбылося 18 верасня ў цэху па вытворчасці грузапад'ёмной тэхнікі. Падчас плазменнай рэзкі металу на электразваршчыка звалілася адна з металічных бэлек. 19-гадовага хлопца шпіталізавалі з траўмамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.