На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца мокры снег і да +5
На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца вільготнае надвор'е з ападкамі і парывістым ветрам. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак, 12 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі — пераважна мокры снег. Па захадзе Беларусі прагназуюць парывісты вецер. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы будзе -3...+3, удзень — ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла.
У сераду, 13 лютага, месцамі па краіне чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах будзе туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы слупок тэрмометра пакажа 1-7 ніжэй за нуль, удзень ён пакажа ад -3 да +3 градусаў.
На Дзень закаханых, 14 лютага, месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах прагназуюць туман, на дарогах галалёдзіцу. Уначы будзе 0...-7, па ўсходзе краіны пры праясненнях чакаецца да 8-10 градусаў марозу. Удзень чакаецца -3...+4.
У пятніцу, 15 лютага, месцамі па Беларусі чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы будзе 1-7 градусаў ніжэй за нуль, па паўднёвым усходзе краіны пры праясненнях — да 10 са знакам "мінус". Удзень чакаецца ад -2 да +3. Па захадзе краіны ўначы каля нуля, удзень — 4-5 цяпла.