На Гомельшчыне выявілі больш за 370 безгаспадарных кіламетраў вуліц

Вуліца ў Мазыры, вясна 2024-га

Вуліца ў Мазыры, вясна 2024-га / mazyr.by

На Гомельшчыне па выніках інвентарызацыі, якую правялі ў 2023 годзе, выявілі больш за 370 безгаспадарных кіламетраў вуліц. Яны не былі замацаваныя для абслугоўвання ў пэўных арганізацыях. Пра гэта было заяўлена ў пятніцу на нарадзе ў старшыні Гомельскага аблвыканкама Івана Крупко.

Як піша "Гомельская праўда", большую частку гэтых безгаспадарных участкаў вулічна-дарожнай сеткі ўжо размеркавалі і "паставілі на баланс" (у асноўным падраздзяленням "Гомельаблдарбуда"). Гаворка пра Брагінскі, Жыткавіцкі, Мазырскі і Нараўлянскі раёны. Цяпер там будуць праводзіцца дарожныя рамонтныя працы. Атрымліваецца, што да гэтага "адкрыцця" ўчасткі вуліц не рамантаваліся. А ў Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Рэчыцкім, Кастрычніцкім, Светлагорскім і Чачэрскім раёнах безгаспадарныя ўчасткі вуліц і дарог застаюцца. Чыноўнікі шукаюць для іх "гаспадароў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі