На Гродзеншчыне за суткі выратавальнікі знайшлі трох тапельцаў

На Гродзеншчыне за суткі выратавальнікі знайшлі трох тапельцаў

Адразу тры інцыдэнты з утапленнем людзей адбыліся на Гродзеншчыне — пра гэта сведчыць аператыўная зводка абласнога ўпраўлення МНС. Першы выпадак быў зарэгістраваны 12 жніўня ў 16.50 — на лінію 101 паступіла паведамленне, што на возеры Юбілейнае ў Гродне патануў чалавек. Са словаў відавочцаў, гэта здарылася падчас купання ў спецыяльна абсталяваным для гэтага месцы. Цела патанулага мужчыны 1986 года нараджэння дасталі з вады супрацоўнікі АСВОД.

У той жа дзень, у 19.57 паведамленне пра тапельца паступіла з вёскі Пуцэвічы Навагрудскага раёна. Загінулага знайшлі і дасталі з вады супрацоўнікі МНС. Гэта быў мужчына 1975 года нараджэння.

А раніцай 13 жніўня ў 6.30 паступіў званок з Ліды — напярэдадні позна ўвечары мясцовыя супрацоўнікі АСВОД дасталі з Лідскага вадасховішча патанулага грамадзяніна 1992 года нараджэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі