На інспектара аховы прыроды напалі паляўнічыя з рыдлёўкай (фота)
Летне-восеньскі сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну, які толькі пачаўся, для трох паляўнічых можа скончыцца крымінальнай справай.
Паводле інфармацыі Следчага камітэта, здарэнне адбылося 13 жніўня каля вёскі Дабрагошча Жлобінскага раёна. Прадстаўнікі міжраённай інспецыі аховы жывёльнага і расліннага свету праодзілі рэйд з нагоды адкрыцця сезону. Каля вёскі яны пабачылі трох мужчын, якія сядзелі каля століка пасярод кукурузнага поля. Інспектар папрасіў агледзець аўтамабіль, на што адзін з мужчына адрэагаваў агрэсіўна.
Як удакладняе sb.by, інспектар заўважыў, што ў "Опелі" ляжыць аднаствольная стрэльба. Менавіта яго, відаць, і не хацеў паказваць мужчына.
Калі інспектар здымаў усё, што адбываецца, парушальнік спярша замахнуўся на яго рыдлёўкай, а потым зламаў відэакамеру. Акрамя таго, ён пагражаў забраць службовы аўтамат інспектара. Два іншыя паляўнічыя таксама ўмяшаліся ў канфлікт. Каб спыніць іх, інспектар зрабіў папераджальны стрэл уверх.
На дапамогу яму прыбыла следча-аператыўная група. Праваахоўнікі выявілі, што парушальнікамі былі два родныя браты з бліжэйшай вёскі — аднаму 39 гадоў, другому 33. Трэцім у кампаніі быў 31-гадовы жыхар Жлобіна. Усе трое — ўладальнікі зарэгістраваных паляўнічых стрэльбаў.
Цяпер паляўнічых затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Следчы камітэт пачаў на іх крымінальную справу за гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі.