На Магілёўшчыне моцны вецер валіў дрэвы

На Магілёўшчыне моцны вецер валіў дрэвы

Моцны вецер 22 красавіка валіў дрэвы ў розных раёнах Магілёўшчыны, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Адзінкавыя выпадкі былі зафіксаваныя ў Быхаўскім, Кіраўскім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Магілёўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Шклоўскім раёнах. 

Пацярпелых пры здарэннях няма. Падраздзяленні МНС правялі работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі