На "Мастоўдрэве" адбыўся пажар, на прадпрыемстве працавалі следчыя
20 снежня каля 14-й гадзіны на тэрыторыі прадпрыемства "Мастоўдрэў" адбыўся пажар. Агонь знішчыў дах двухпавярховага будынка лабараторыі. Калі прыехалі ратавальнікі, на верхнім паверсе было моцнае задымленне. Шэсць чалавек, якія знаходзіліся ў будынку, самастойна выйшлі з яго, ніхто з людзей не пацярпеў.
Як інфармуе прэс-служба МНС, ратавальнікі не дазволілі агню распаўсюдзіцца на суседні будынак вытворчага цэху. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі. На прадпрыемстве ў пятніцу працавалі следчыя, апытваліся кіраўнікі і працаўнікі "Мастоўдрэва". Магчыма, што будзе прызначана пажарна-тэхнічная экспертыза, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.
112.by, Следчы камітэт