На месцы падзення з моста каля Рэчыцы бензавоза абсталявалі бонавыя загароды

На месцы здарэння

На месцы здарэння / ДАІ

У Рэчыцкім раёне працягваюць ліквідоўваць наступствы здарэння, якое адбылося ў чацвер каля 17-й гадзіны на трасе Гомель — Кобрын (М-10). Бензавоз прыватнай кампаніі праязджаў аўтамабільны мост праз Дняпро і раптоўна з'ехаў за межы праезнай часткі, прабіў агароджу і ўпаў уніз. 36-гадовага кіроўцу шпіталізавалі.

Цыстэрна з чатырох секцый была запраўлена амаль 25 тонамі паліва. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, яно ўжо выцякала з бензавоза. Каб пазбегнуць узгарання, стварылі пенную падушку. Ад месца падзення да ракі каля 100 метраў. Каля берага Дняпро было забруджана — з'явілася пляма. Там усталявалі бонавыя загароды, што спыніла распаўсюд забруджвання.

Далей перакуленую цыстэрну з дапамогай спецтэхікі паставілі на колы і з яе ў бензавоз перапампавалі рэшткі паліва.

Як піша ў пятніцу газета "Дняпровец", пляма забруджвання ўздоўж берага складае каля 150 квадратных метраў. Спецыялісты абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама супрацоўнікі лабараторыі Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ўзялі пробы вады і зямлі на месцы здарэння, каб вызначыць ступень забруджвання нафтапрадуктамі. Такі кантроль будзе весціся "аж да поўнай ліквідацыі парушэнняў".

На месцы падзення з моста каля Рэчыцы бензавоза абсталявалі бонавыя загароды
На месцы падзення з моста каля Рэчыцы бензавоза абсталявалі бонавыя загароды
На месцы падзення з моста каля Рэчыцы бензавоза абсталявалі бонавыя загароды

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі