На месцы пажару ў Аршанскім раёне знайшлі абгарэлыя трупы
На месцы пажару ў Аршанскім раёне знайшлі два абгарэлыя трупы. Здарэнне адбылося ў вёсцы Антонаўка ўвечары 3 лютага. Ратавальнікі прыехалі на выклік, там гарэў жылы дом. Агонь паспеў знішчыць дах, веранду, пашкодзіць сцены і маёмасць, інфармуе прэс-служба МНС.
БЕЛТА дадае, што спачатку ратавальнікі знайшлі адно цела. Пасля падчас разборкі завалаў яны заўважылі яшчэ аднаго загінулага. Пазней стала вядома, што гэта пенсіянер (1950 года нараджэння) і яго сын (1974 г. н.).