На Мінскім заводзе шасцерняў загарэўся цэх
Ратавальнікі ліквідуюць узгаранне на Мінскім заводзе шасцерняў / прэс-служба МНС
На адным са сталічных заводаў раніцай у сераду загарэўся цэх.
Прэс-служба МНС паведаміла, што ратавальнікі працуюць на пажары па адрасе Даўгабродская, 17, ліквідуюць узгаранне. Па гэтым адрасе ў Мінску знаходзіцца завод шасцерняў.
Па папярэдніх дадзеных гарыць паддашкавае памяшканне цэха. Плошча пажару складае каля 100 квадратных метраў.
У мінскім упраўленні МНС таксама ўдакладнілі, што выратавальнікі "працуюць па другому нумару выкліку", гэта значыць на месца адправілі шмат людзей і тэхнікі. Каля 9 гадзін раніцы пажар быў лакалізаваны. Праца па яго ліквідацыі працягваецца.
#минск @112MINSK @112by прямо сейчас работают по ул. Долгобродская 17. Предварительно горит чердачное помещение цеха на площади 100 кв.м Работают по второму номеру вызова. Подробности позже pic.twitter.com/rvVSdL9B7g
— МЧС Минска (@112MINSK) April 7, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.