На мяжы з Літвой і Латвіяй стаяць каля 900 грузавых фураў
На мяжы з Літвой і Латвіяй па-ранейшаму вялікія чэргі грузавікоў. Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 14.00 ва ўсіх пунктах пропуску на гэтых двух кірунках сабралася каля 900 фураў на выездзе з Беларусі. Найбольшая чарга ў Каменным Логу на літоўскай мяжы — 280 машын. Таксама на літоўскім кірунку ў Прывалцы стаіць 133 фуры, у Беняконях — 110, у Катлоўцы — 70.
На латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне стаіць 155 грузавікоў, а ва Урбанах — 120.
На літоўскай мяжы ёсць таксама чэргі легкавікоў: Каменны Лог — 25, Катлоўка — 35, Беняконі — 5, Прывалка — 10. На латвійскай мяжы чэргаў легкавікоў няма.