На мяжы з Літвой затрымалі яшчэ 116 мігрантаў, памежнікі выкарысталі газ і зброю

Мігранты, затрыманыя ноччу/ Фота: pasienis.lt
Мігранты, затрыманыя ноччу/ Фота: pasienis.lt

Мінулай ноччу пагранслужба Літвы затрымала 116 мігрантаў на мяжы з Беларуссю, паведамляе Літоўскае кіраванне дзяржаўнай памежнай бяспекі.

Памежнікам прыйшлося прымяніць сьлезацечны газ і папераджальныя стрэлы са зброі з-за супраціву 8 мігрантаў. Сярод мігрантаў былі грамадзяне некалькіх краін, у тым ліку Індыі і Гамбіі.

Нагадаем, з пачатку года ў Літву з Беларусі спрабавалі ўехаць больш за 900 мігрантаў. Гэта амаль у 12 разоў больш, чым за ўвесь 2020-ты год. 2 ліпеня ўрад Літвы ўвёў рэжым экстранай сітуацыі з-за наплыву мігрантаў праз Беларусь і папрасіў дапамогі ў агенцтве Еўрапейскага саюза па бяспецы знешніх межаў Frontex. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі