На мяжы з Літвой зноў затрымалі больш за сотню мігрантаў

Больш за сто чалавек затрымалі на мяжы з Літвой за апошнія суткі / pasienis.lt
Больш за сто чалавек затрымалі на мяжы з Літвой за апошнія суткі / pasienis.lt

Літоўская памежная служба ўночы на нядзелю затрымала 160 мігрантаў з Беларусі, якія незаконна спрабавалі перасекчы мяжу. А агульная колькасць спыненых бежанцаў сёлета перавысіла 1000 чалавек.

— Многія мігранты расказваюць падобныя гісторыі. Яны нібыта вучыліся ва ўніверсітэце ў Гродне, і мясцовыя ўлады ўвялі новую плату для такіх студэнтаў. Іх нібыта выселілі са студэнцкіх інтэрнатаў і прымусілі пакінуць Беларусь, —  паведамляе сайт МУС Літвы.

У 2021 годзе 1098 нелегальных мігрантаў з Беларусі спрабавалі ўехаць у Літву. Гэта амаль у дванаццаць з паловай разоў больш, чым было летась.

Нагадаем, у сувязі з павелічэннем колькасці мігрантаў Літва ўзмацніла бяспеку мяжы з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі