На мяжы ЗША і Мексікі знайшлі 380-метровы "наркатунэль"

На мяжы ЗША і Мексікі знайшлі 380-метровы "наркатунэль"

На мяжы ЗША і Мексікі знайшлі 380-метровы "наркатунэль". Падземны ход пачынаўся ў адным з дамоў у амерыканскім горадзе Калексіка з штаце Каліфорнія. Заканчваўся ён у Мексіцы, у рэстаране горада Мехікалі.

Вядома, што тунэль выкарыстоўваўся з лютага 2016 года. Праз яго маглі перапраўляць наркотыкі і нелегальных мігрантаў. Падчас ператрусу знайшлі больш за 600 кг марыхуаны на 6 мільёнаў долараў. Паведамляецца, што ўваход у тунэль у рэстаране, закрыты блокам, супрацоўнікам федэральнай паліцыі Мексікі паказаў адзін з затрыманых злачынцаў. Ад яго яны даведаліся і дзе ён заканчваецца. Амерыканская паліцыя, атрымаўшы інфармацыю, зрабіла засаду і злавіла трох мексіканцаў, якія выходзілі з падземнага хода.

На мяжы ЗША і Мексікі знайшлі 380-метровы "наркатунэль"
Фота: elsoldenayarit.mx

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі