На “Нафтане” зноў здарыўся пажар
На “Нафтане” зноў адбыўся пажар. Паведамленне пра ўзгаранне ў зборна-разборным будынку модульнага тыпу паступіла ў МНС у 21.40 3 лістапада.
У выніку пажару ў модулях будынку пашкоджаная маёмасць, унутраная драўляная аздоба сценаў і столь. Прычына ўзгарання высвятляецца, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.
Гэта ўжо трэці пажар на “Нафтане”, які здарыўся за апошнія некалькі месяцаў. У чэрвені на заводзе “Палімір”, які з’яўляецца падраздзяленнем аб’яднання, адбылася ўспышка газапаветранай сумесі з паходневым гарэннем. У кастрычніку на “Нафтане” гарэла насосная станцыя, дзе праходзілі рамонтныя працы.