На Наваполацкай ЦЭЦ рабочы сарваўся з вышкі. Ён памёр у шпіталі
Трагічнае здарэнне адбылося на Наваполацкай цеплаэнергацэнтралі (ЦЭЦ). Як паведамляе сайт Полацка і Наваполацка, 11 лістапада супрацоўнік сталічнай арганізацыі, якая вяла работы на тэрыторыі ЦЭЦ, зваліўся з вышыні і атрымаў цяжкія траўмы.
На вышыні мужчына выконваў будаўніча-мантажныя работы. Ён сарваўся, калі спускаўся з вышкі на абедзенны перапынак, адзначыў намеснік начальніка Полацкага міжраённага аддзела дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Жынь.
Мужчына атрымаў цяжкія траўмы пазваночніка, удар грудной клеткі, закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Лекары змагаліся за жыццё пацярпелага, але праз тыдзень ён памёр ад атрыманых траўмаў.