На некалькіх палітвязняў пачалі новую справу — "удзел у злачыннай арганізацыі"

На некалькіх палітвязняў пачалі новую справу — "удзел у злачыннай арганізацыі"

Новую крымінальную справу пачалі супраць некалькіх палітвязняў, паведамляе ТГ-канал "Вясна" са словаў палітзняволенага Аляксандра Францкевіча.

На Францкевіча, а таксама палітвязняў Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Андрэя Чапюка і яшчэ некалькіх чалавек пачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — "Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме". 

Цяпер Францкевіча вінавацяць па ўсіх трох частках артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя масавых беспарадкаў, удзел у іх, навучанне ці іншая падрыхтоўка да ўдзелу).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі