На некаторых закрытых участках ужо падлічаныя галасы

На некаторых закрытых участках ужо падлічаныя галасы

За тры гадзіны да канца галасавання некаторыя выбарчыя ўчасткі ўжо закрытыя, галасы на іх падлічаныя. Такой інфармацыяй у эфіры “Беларусь-1” падзяліўся сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік.

Чыноўнік патлумачыў, што галасаванне скончылася на ўчастках, дзе прагаласавалі 100% выбаршчыкаў. І найчасцей так здараецца ў санаторыях, бальніцах ды ваенных часцях. Лазавік распавёў, што, паводле вынікаў галасавання, на такіх участках ужо вядома расстаноўка месцаў, але інфармацыю агалосяць толькі пасля 20.00.

За тры гадзіны да канца галасавання яўка на выбары, паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркаму, блізкая да 75%. На думку Лазавіка, гэта лічба да канца галасавання вырасце яшчэ на некалькі працэнтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі