На нерасчышчанай дарозе ў Быхаўскім раёне захрас школьны аўтобус

Аўтобус з дзецьмі захрас на нерасчышчанай дарозе​ / mogilev.mchs.gov.by
Аўтобус з дзецьмі захрас на нерасчышчанай дарозе​ / mogilev.mchs.gov.by

Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася дзецям, якія сёння раніцай ехалі на школьным аўтобусе на заняткі ў адну са школ у Быхаўскім раёне. Аўтобус захрас на нерасчышчанай дарозе. Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Тошчыца.

У аўтобусе было восем дзяцей ад 5 да 13 гадоў і двое дарослых, расказалі ў МНС.

Ратавальнікі адбуксавалі аўтобус на расчышчаную дарогу, пасля чаго ён змог ехаць далей. Дзеці не пацярпелі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі