На Палессі ліквідавалі пажар, які "перайшоў з боку Украіны"
У некаторых месцах работнікі працавалі з ранцавымі вогнетушыцелямі
На Палессі ліквідавалі пажар, які "перайшоў з боку Украіны". Пад пагрозай апынулася багністая мясцовасць у Вільенскім лясніцтве (Лельчыцкі раён Гомельскай вобласці). Як паведамляе Мінлясгас, яго эпіцэнтр знайшлі з дапамогай аўтаматызаванай сістэмы відэаназірання. На месца здарэння адправілі лясную ахову, задзейнічалі трактар з плугам і пажарны аўтамабіль.
Ачаг узгарання аператыўна ліквідавалі, нягледзячы на тое, што ўчастак цяжкадаступны. У некаторых месцах работнікі працавалі з ранцавымі вогнетушыцелямі, перасоўваліся па вадзе.
Ад "трансгранічнага пажару" на тэрыторыі Беларусі пацярпела каля 0,5 гектара зямлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.