На панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: моцны вецер
У бліжэйшыя суткі, 16 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор'е. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Вецер будзе заходні, у многіх раёнах — моцны парывісты. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі: парывы ветру складуць 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы будзе 8-14 градусаў, удзень — 13-19 са знакам плюс. На паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці захоўваецца найвышэйшая пажарная небяспека (5 клас), перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.