На панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі — завіруха і моцны вецер
Снегапад у Мінску
Аранжавы ўзровень небяспекі абвясцілі сіноптыкі ў Беларусі на панядзелак 27 лістапада. Прычына — у завірухах і моцным ветры.
Уначы з нядзелі на панядзелак чакаецца -3...-9 градусаў, днём — -1...-7.
Чакаюцца моцныя ападкі. Парывы ветру могуць дасягаць 15-20 метраў за секунду, і праз гэта, а таксама праз снегапады, на вуліцы можа быць халадней, чым звычайна пры такой тэмпературы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.