На польскай чыгунцы — маштабны збой абсталявання

На польскай чыгунцы — маштабны збой абсталявання

Кіберзлачынцы, верагодна, атакуюць польскую чыгунку. У 19 з 33 мясцовых цэнтраў, адказных за ўпраўленне чыгуначным рухам, адбыўся сур'ёзны збой.

Праз гэта, піша Onet, магчымыя вялікія затрымкі цягнікоў. Некаторыя рэйсы, верагодна, зусім адменяць. Спецыялісты спрабуюць вырашыць праблему, але прагназуюць, што на гэта спатрэбяцца суткі. Пасажырам прапануюць здаваць квіткі.

Паведамляецца, што аналагічныя праблемы фіксуюцца і на чэшскай чыгунцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі