На працягу месяца можа вызначыцца, хто пабудуе беларускую АЭС
Беларускі ўрад адаслаў запрашэнні на будаўніцтва АЭС тром краінам – Расіі, Францыі і ЗША. Ужо вядома, што расійскі “Атамбудэкспарт” пагадзіўся ўдзельнічаць у тэндэры, а Францыя днямі атрымала прапанову і пакуль яе разглядае. Еўрарадыё вырашыла разабрацца, хто верагодней за ўсё пабудуе атамную станцыю ў нашай краіне.
Цікава, што ўмовы тэндэру ў сваім запрашэнні Беларусь не пазначыла. Але нягледзячы на гэта Расія гатовая ў ім удзельнічаць, распавяла Еўрарадыё прэс-сакратар “Атамбудэкспарту” Ірына Есіпава:
“На самой справе умоваў тэндэру пакуль яшчэ не аб’яўлялі. Проста беларускі бок звярнуўся да нас з просьбай-пісьмом, дзе было пытанне – ці гатовыя вы прыняць удзел у тэндэры? Мы адказалі, што гатовыя, і адаслалі ліст ураду Беларусі. І калі тэндэр будзе аб’яўлены, мы будзем гатовы прыняць у ім удзел”.
Умовы тэндэру пакуль не аб’вешчаныя, але ўжо сёння вядома пра тое, якія рэактары будуць працаваць на беларускай АЭС. Іх магутнасць вызначыў Савет бяспекі — гэта два блокі па 1000 МВт, кажа Еўрарадыё намеснік генеральнага дырэктара інстытута энэргетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны” Мікалай Груша:
“Не ведаю, ці агаворвалася магутнасць у запрашэннях, самога ліста я не бачыў. Але яшчэ раней магутнасць была вызначана саветам бяспекі. Гэта будзе 2-блочная станцыя агульнай магутнасці 2000 МВт, кожны блок на 1000 МВт. Калі ў іх ёсць такія прапановы, значыць будуць дасылаць”.
Тып рэактара вызначаны як PWR(ВВЭР), гэта рэактары трэцяга пакалення. Расія гатовая прыняць удзел у тэндэры менавіта з такім праектам.
Ірына Есіпава: “Мы гатовыя прыняць удзел у тэндэры з нашымі расійскімі праектамі, якія мы прапаноўваем і ў іншых краінах. Гэта праект з реактарамі ВВЭР-1000”.
Рэактары такога ж тыпу вырабляе і французская “AREVA”. Умоўна, яны таксама могуць прыняць удзел у тэндэры. Але магутнасць блока, які прапаноўвае Францыя, – 1600 МВт, беларускія сеткі наўрад ці яе пацягнуць. Як пісала раней Еўрарадыё, нам неабходна будзе перабудоўваць сеткі нават пад рэактары магутнасцю 1000 МВт.
Нагадаем, што перад падобным выбарам стаіць і Украіна, выбіраючы рэактар для Хмяльніцкай атамнай станцыі.
Украінцы прызналіся, што французскі рэактар не падыходзіць ім па шэрагу прычынаў – яго павышаная магутнасць перавышае рэсурс водаўжывання на пляцоўцы АЭС, энергасістэма не ў стане вытрымаць такую магутнасць. Акрамя таго рэактар EPR-1600 вельмі нязручна і дорага перавозіць сухапутным транспартам.
Дырэктар будаўніцтва АЭС у Беларусі Міхаіл Філімонаў пацвердзіў, што тыя рэактары, якія будуе “AREVA”, для Беларусі занадта магутныя. Але выказаў спадзяванне, што, магчыма, Францыя зможа пабудаваць і іншы рэактар:
“Магутнасць, яна ж не з’яўляецца таямніцай – гэта будзе рэактар ціпа ВВЭР-1000. Гэта значыць 1000 МВт. Вось такое ў нас, беларусаў, пажаданне.
Я ведаю, што Францыя насамрэч будуе 1600 МВт у Фінляндыі. А што яна яшчэ можа, гэта фірма, я, шчыра кажучы, не ведаю...”.
І сапраўды, у праектах французскай “AREVA” ёсць і рэактары магутнасцю 1000 МВт, але яны пакуль існуюць выключна на паперы. І калі іх пачынаць будаваць у Беларусі, то мы будзем першымі, на кім іх выпрабуюць.
Што да ЗША, то легкаводныя рэактары тыпу AP-1000 вытворчасці Westinghouse з’яўляюцца хіба што найбольш верагоднымі канкурэнтамі расійскага ВВЭР-1000. Але тут паўстаюць ужо іншыя перашкоды – палітычнага характару.
Яшчэ раней наконт верагоднасці будаўніцтва АЭС амерыканцамі выказваўся намеснік дырэктара БелНІПІ "Энергапрам" Уладзімір Баброў:
“Запыты па абсталяванні Westinghouse кажуць пра тое, што ў першую чаргу павінна быць заключана траістае пагадненне паміж Амерыкай, Японіяй і Беларуссю. Гэта можа заняць доўгі час, у прыватнасці, Кітай рыхтаваў такое пагадненне каля шасці год”.
Акрамя гэтага існуюць і іншыя перашкоды палітычнага характару.
Цікава, што версія пра амаль 100-адсоткавыя шансы Расіі пабудаваць беларускую АЭС апошнім часам стала менш папулярнай. У канцы мінулага года былы намеснік прэзідыума Нацыянальнай акадэмі навук Беларусі Уладзімір Цішмапольскі казаў пра 99-адсоткавую верагоднасць… Але праз нейкі час пасля такой сваёй заявы быў звольнены.
Нагадаем, што ўвод у эксплуатацыю першага блока будучай АЭС прызначаны на 2016 год, другога – на 2018. Еўрарадыё будзе і надалей сачыць за падзеямі вакол выбару будаўніка станцыі.