На Пружаншчыне рыхтуецца канфіскацыя другога калгаснага трактара

Першы забралі перад Новым годам. Прычынай таксама быў нецвярозы кіроўца. Трактар належаў сельгаспрадпрыемству, якое месціцца непасрэдна ў Пружанах. А днямі на штрафстаянку з вёскі Лінова непадалёку райцэнтра даставілі яшчэ адзін “Беларус”, піша газета “Раённыя будні”.



Пракурор раёна Міхаіл Запарошчанка рэкамендуе кіраўнікам пацярпелых прадпрыемстваў кантраляваць выкарыстанне дарагіх транспартных сродкаў цягам усяго дня.



Старшыня райсуда Уладзімір Саўчук, у сваю чаргу, раіць кіраўнікам пасля абавязковага ў такіх выпадках канфіскацыйнага прысуду звяртацца ў суд, каб спагнаць з кіроўцы кампенсацыю кошту трактара. Але і ён прызнае, што вярнуць усю суму нерэальна, бо тэхніка каштуе сотні мільёнаў рублёў. Суддзя кажа, што “судовая практыка яшчэ толькі напрацоўваецца”.



Нагадаем, закон "Аб кіраванні транспартным сродкам у нецвярозым стане" набыў моц у кастрычніку 2013 года. Ён прадугледжвае канфіскацыю аўтатэхнікі пры паўторнай “п’янай яздзе”.



Фота — budni.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі