На "Рэчыцадрэве" загінуў рабочы, на яго паклалі пліты вагой 1 тона
На "Рэчыцадрэве" загінуў 55-гадовы рабочы. Пра гэта БЕЛТА паведамла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крыванонава. Паводле яе слоў, трагічнае здарэнне адбылося каля 5-й гадзіны раніцы 13 студзеня. Рабочыя знайшлі на стосе пліт ДСП вышынёй каля трох метраў цела ахоўніка прадпрыемства без прыкмет жыцця. Мяркуецца, што ён падчас начнога дзяжурства змяніў свой маршрут патрулявання. Ахоўнік залес на стос пліт, каб адпачыць. Пагрузчык верагодна яго не заўважыў і пагрузіў на пліты яшчэ адзін стос вагой 1 тона.
На прадпрыемстве працавала следча-аператыўная група. Праверку па факце гібелі рабочага праводзіць мясцовы аддзел Следчага камітэта.