На сайце "Беларускай чыгункі" і на booking.com Крым застаецца ўкраінскім

Сапраўды, у пошуку, каб знайсці горад у Крыме, трэба выбраць Украіну.

"Беларуская чыгунка" таксама лічыць Крым Украінай. Набыць білет у расійскі Крым немагчыма, мяняць чыгунка нічога не будзе, бо не можа. Украінскую прыналежнасць станцый павінны змяніць на расійскую самі крымчане.

"Справа ў тым, што, каб змяніць прыналежнасць, трэба унесці змены ў класіфікатар ліній і станцый чыгункі. Тэрыторыя можа адысці да Расіі, а чыгунку яны павінны самі ў свае нарматыўныя дакументы ўнесці змены. Мы карыстаемся іх жа класіфікатарам, пакуль яны не ўнясуць змены, у нас будзе выскокваць Украіна, бо гэта не мы змяняем", — тлумачаць у пасажырскай службе "Беларускай чыгункі".

А змены гэтыя могуць унесці не хутка. Пры тым, што расійскія дэпутаты "наязджаюць" на сацыяльныя сеткі, нават сам Дзяржсавет Крыма не змяніў свой сайт, які знаходзіцца ва ўкраінскай даменнай зоне.

Дарэчы, "Беларуская чыгунка" часова спыняе продаж квіткоў у Крым, але не назаўсёды, а толькі пакуль не зменіцца расклад.

"Нас проста папрасілі закрыць продаж, бо змяняецца графік. Гэта не адмена цягнікоў, а часовае закрыццё продажу ў сувязі з карэктыроўкай графіка. Да 27 мая мы прадаём, а потым прыпыняем продаж".

"Белавія" рэйсаў у Крым больш не выконвае, а вось расійскі "Аэрафлот" нават знізіў кошты і прапісаў, што Крым — гэта Расія.

Застаецца Крым у складзе Украіны і на вядомым сайце браніравання гатэляў booking.com. Але некаторыя расіяне гэтым засталіся незадаволеныя.

На адрас сайта, напрыклад, прыйшоў ліст ад чалавека, які браніраваў нумар у Ялце. Ён патрабуе новае пацверджанне браніравання, дзе будзе напісаны новы тэлефон, адрас сайта і пошты (які сканчаецца не на ua, а на ru) і новы адрас гатэля — каб было напісана: г. Ялта, Расія.

Паспяшаліся ўнесці Крым у склад Расіі толькі "Яндэкс-карты". Тут паўвостраў пазначаны як тэрыторыя РФ. На картах Google правялі мяжу паміж Украінай Крымам, але назвы гарадоў дублююцца ўкраінскай мовай.

У рускамоўнай "Вікіпедыі" ёсць дзве старонкі пра Крым — Рэспубліка Крым у складзе Расіі і Аўтаномная Рэспубліка Крым у складзе Украіны.

На карце беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў Крым таксама пазначаны тым жа колерам, што і ўся ўкраінская тэрыторыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі