На спрынтарскай гонцы па біятлоне Домрачава заняла 18-е месца

У Аберхофе працягваюцца спаборніцтвы Кубку свету па біятлоне. На спрынтарскай гонцы чацвёртага этапу сярод жанчын Дар'я Домрачава ў выніку заняла 18-е месца, бо зарабіла ў гонцы чатыры штрафныя кругі.

Моцны вецер перашкаджаў спартоўкам трапна страляць.

Аднак на лыжні Домрачава паказала самы лепшы ход. На другім месцы апынулася Вераніка Віткава — яна саступіла беларускай біятланістцы 21,8 секунды, але ў канчатковым выніку апынулася першай. Трэцяй у гэтай намінацыі стала фінка Кайса Мякярайнен — яна адстала ад Домрачавай на 27,9 секунды.

З іншых беларускіх біятланістак Надзея Скардзіна размясцілася ў гонцы на дзявятым месцы, Надзея Пісарава — на 21-м, Анастасія Дубарэзава заняла 26-е месца, а Ірына Крыўко — 45-е.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі