На станцыі метро “Пятроўшчына” ў Мінску на рэйкі ўпаў мужчына
На станцыі мінскага метро “Пятроўшчына” на рэйкі ўпаў мужчына. Пра гэты інцыдэнт паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны” са спасылкай на намесніка старшыні Мінгарвыканкама Аляксандра Дараховіча.
Паводле яго інфармацыі, здарэнне адбылося сёння ў 11:44. Мужчына ўпаў на рэйкі і праз гэта рух на Маскоўскай лініі метро прыпыніўся. У 11:56 пасажыра ўзнялі на платформу. Пра яго стан і прычыны падзення не паведамляецца.
Рух цягнікоў неўзабаве аднавіўся.