На станцыі "Пятроўшчына" сёння пройдзе канцэрт "Ноч класікі ў метро"
На станцыі метро "Пятроўшчына" сёння пройдзе канцэрт "Ноч класікі ў метро. Модная версія". У сувязі з гэтым рух транспарту скарэктуюць, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны". У суботу, 5 кастрычніка, станцыю зачыняць для абслугоўвання пасажыраў ужо ў 23:00. У нядзелю, 6 кастрычніка, вестыбюль №1 гэтай станцыі адчыніцца ў 5:30, а вестыбюль №2 — не пазней за 7:30.
Дырэкцыя Мінскага метрапалітэна прыносіць пасажырам прабачэнні за часовыя нязручнасці.
У сувязі з правядзеннем канцэрта зменіцца і рух наземнага транспарта: 5 кастрычніка з 23:00 да заканчэння працы зменяцца трасы тралейбуснага маршруту №32 і аўтобусных маршрутаў №75 і №90. Ім прысвояць нумар 32А, 75А і 90А адпаведна.
"Ноч класікі ў метро" ладзяць у Мінску другі год запар. Проста на платформе станцыі зробяць партэр з глядацкімі месцамі, а на ўсталяванай эстрадзе размесцяцца музыкі Міжнароднага камернага аркестра "East-West Chamber Orchestra" пад кіраўніцтвам Расціслава Крымера.