На суботу ў Беларусі прагназуюць навальніцы
У суботу чакаюцца дажджы і навальніцы, ілюстрацыйнае фота
У суботу, 18 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, а зранку і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — усходні, паўднёва-ўсходні ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 6-12 цяпла, месцамі па паўднёвым захадзе краіны чакаецца 3-5 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +20...+26.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.