На тэрыторыі керамічнага завода ў Шумілінскім раёне загарэўся мазут (фота)

На тэрыторыі керамічнага завода ў Шумілінскім раёне загарэўся мазут (фота)

На тэрыторыі керамічнага завода ў Шумілінскім раёне загарэўся мазут. Апёкі 35% цела атрымаў 53-гадовы рабочы. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося пасля 12-й гадзіны ў чацвер, 4 кастрычніка, у гарадскім пасёлку Обаль. Спачатку адбылася ўспышка газапаветранай сумесі ва ўстаноўцы па разагрэве мазута, пасля — выкід і пажар. Адзначаецца, што ўстаноўку арандаваў "Белрэгіёнгаз". Рабочы працуе ў гэтай арганізацыі. Агонь пашкодзіў тэнавую ўстаноўку.

Пацярпелага з апёкамі 1-3 ступені шпіталізавалі. Праводзіцца расследаванне, высвятляюцца прычыны здарэння. Асноўнай версіяй называюць парушэнне тэхналагічнага працэсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі