На трасе Мінск — Гомель Mercedes прабіў адбойнік, кіроўца загінуў

На трасе Мінск — Гомель Mercedes прабіў адбойнік, кіроўца загінуў

Каля Гомеля Mercedes на трасе прабіў металічную агароджу падзяляльнай паласы, 57-гадовы кіроўца загінуў. Яго 11-гадовы сын, які знаходзіўся на заднім сядзенні, атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны, інфармуе БЕЛТА.

Здарэнне адбылося 14 снежня пасля 15-й гадзіны. Легкавы аўтамабіль рухаўся ў Гомель з Мінска. Сярод магчымых прычын аварыі разглядаецца кепскае самаадчуванне кіроўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі