На трасе Мінск-Гомель невядомыя скралі дзясяткі накрывак люкаў
На трасе М5 Мінск-Гомель невядомыя асобы скралі некалькі дзясяткаў каналізацыйных люкаў. Пра гэта інфармагенцтву БЕЛТА паведаміў супрацоўнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.
Паведамляецца, што накрыўкі ад каналізацыйных люкаў і ліўневыя краткі скрадзеныя на дарозе паміж Гомелем і Бабруйскам.
Гомельская міліцыя адзначае, што для руху аўтамабілістаў па трасе небяспекі няма, бо ўсе люкі знаходзяцца на ўзбочыне. Камунальнікі займаюцца ліквідацыяй наступстваў дарожных крадзяжоў.
Тым часам праваахоўнікі шукаюць злодзеяў і вызначаюць суму шкоды.