На ўчастку, дзе галасавала Караткевіч, са скрыні выпалі выявы Хрыста (фота)

На ўчастку, дзе галасавала Караткевіч, са скрыні выпалі выявы Хрыста (фота)

У Мінску сябры камісіі на ўчастку №8 здзівіліся з'яўленню ў бюлетэнях паштовак з выявай Ісуса Хрыста. Яны выпалі з празрыстай скрыні, куды кідалі бюлетэні ў асноўны дзень галасавання — 11 кастрычніка.

Жанчыны з камісіі, якія падлічвалі галасы, доўга не ведалі, што рабіць з паштоўкамі. Толькі калі бюлетэні для галасавання былі складзеныя ў стосы, паштоўкі з выявай Хрыста прыбралі са сталоў, на якіх вяліся падлікі. 

На ўчастку, дзе галасавала Караткевіч, са скрыні выпалі выявы Хрыста (фота)

Нагадаем, што на участку №8 за Лукашэнку цягам выбараў налічылі 1398 галасоў, за Караткевіч — 192.

Падлікі паказалі, што ў асноўны дзень галасавання Лукашэнка атрымаў  над дэмакратычнай кандыдаткай 9-разовую перавагу (876 супраць 94). Хоць калі параўнаць фотаздымкі стосаў з бюлетэнямі, на думку многіх, розніца не выглядае такой вялізнай.

876 супраць 94: параўноўваем стосы з галасамі за Лукашэнку і за Караткевіч (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі