На участку ў Доме прафсаюзаў Караткевіч набрала 19%, супраць усіх — 14%

На участку ў Доме прафсаюзаў Караткевіч набрала 19%, супраць усіх — 14%

На выбарчым участку ў Доме прафсаюзаў у Мінску (№ 21) да падліку дапусцілі ўсіх назіральнікаў і журналістаў. Можна было здымаць відэа і фота. Па выніках падліку Таццяна Караткевіч набрала 99 галасоў (19,4%), Аляксандр Лукашэнка — 310 галасоў (60,7%). За Мікалая Улаховіча прагаласавала 7 чалавек (1,3%), за Сяргея Гайдукевіча — 17 чалавек (3,3%). Супраць усіх выказаліся 73 чалавекі — гэта 14%. Чатыры бюлетэні выбаршчыкі сапсавалі. Датэрмінова на ўчастку прагаласавалі менш за 50% выбаршчыкаў.

На выбарчым участку прысутнічалі замежныя назіральнікі. Праблем з доступам да падліку на гэтым участку Еўрарадыё не заўважыла. Затое раней карэспандэнту не дазволілі здымаць падлік галасаў на выбарчым участку № 54. Старшыня камісіі спасылалася на "рашэнне начальства" і не патлумачыла якога менавіта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі