На ўкол для 3-гадовай дзяўчынкі з Ліды сабралі амаль 2 млн долараў

Рыта Юшкевіч

Рыта Юшкевіч / lidanews.by

На ўкол для 3-гадовай дзяўчынкі з Ліды Рыты Юшкевіч сабралі амаль 2 млн долараў. Пра гэта ў Instagram паведаміла яе маці.

У Рыты спінальная мышачная атрафія II тыпу. Для лячэння патрабуецца адзін укол Zolgensma, які каштуе вялізныя грошы. Але іх удалося сабраць.

"У жыцці Рыты будзе толькі адзін дзень, шчаслівейшы за гэты — калі яна атрымае Zolgensma! — піша Святлана Юшкевіч. — А сёння той самы дзень, да якога мы ішлі два гады!.. Сёння вы маеце права сказаць усім — мы сабралі Рыце на ўкол жыцця!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі