На Віцебшчыне чатыры вагоны з грузам бескантрольна паехалі па рэйках

Чыгунка

Чыгунка / pixabay.com

Генпракуратура заяўляе пра шматлікія парушэнні заканадаўства на транспарце, у тым ліку на чыгунцы. Асабліва неспрыяльная абстаноўка, па словах пракурораў, склалася ў Віцебскай вобласці.

"У прыватнасці, праз неналежнае замацаванне работнікамі прадпрыемства на шляху неагульнага карыстання групы з чатырох вагонаў з грузам адбыўся іх міжвольны рух, у выніку якога вагоны наехалі на тупіковую прызму, а рухомы састаў быў пашкоджаны", — прыводзіць прыклад прэс-служба пракуратуры.

Таксама гаворыцца пра выяўленыя шматлікія факты неналежнага кантролю за тэхнічным станам транспарту і фізічным станам кіроўцаў перад выездам. "Парушаўся парадак допуску да ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых і (або) буйнагабарытных машын. З недахопамі праводзіліся інструктажы, улічваліся і аналізаваліся прычыны ДТЗ і дапушчаных кіроўцамі парушэнняў", — пералічвае факты пракуратура.

Летась у Беларусі па віне прафесійных кіроўцаў розных суб'ектаў гаспадарання пры апісаных абставінах адбылося дзевяць аварый, а, напрыклад, у 2022 годзе — чатыры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі