На волю выйшаў фігурант "справы Ціханоўскага", палітвязень Вяргілій Ушак

На волю выйшаў фігурант "справы Ціханоўскага", палітвязень Вяргілій Ушак

Увечары 29 ліпеня, пасля двух месяцаў зняволення, з СІЗА №1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску выпусцілі Вяргілія Ушака — фігуранта "справы Ціханоўскага". Пра гэта піша праваабарончы сайт "Вясна" са словаў нявесты хлопца. Яна сустрэла яго ў 20:00 каля СІЗА. 

Ушак застаецца падазраваным па крымінальнай справе. З яго ўзялі падпіску аб нявыездзе.

Хлопца затрымалі 29 траўня ў Гродне падчас выбарчага пікета за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдаткай у прэзідэнты. Тады міліцыянты затрымалі кіраўніка ініцыятыўнай групы, блогера Сяргея Ціханоўскага і яшчэ як мінімум 15 чалавек, якія ўдзельнічалі ў гэтым пікеце.

8 чэрвеня семярым удзельнікам пікета, у тым ліку Вяргілію Ушаку, выставілі абвінавачванне ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, і ў актыўным удзеле ў такіх дзеяннях (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса). 

Праваабаронцы Беларусі прызналі Ушака, як і іншых фігурантаў "справы Ціханоўскага", палітвязнем. А Amnesty International прызнала беларускіх палітвязняў вязнямі сумлення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі