На вучэннях у Беларусі адпрацоўваюць нарошчванне сістэмы сувязі Узброеных сіл
Вайсковыя сувязісты выпрабоўваюць "новыя формы і спосабы арганізацыі сувязі"
На вучэннях у Беларусі адпрацоўваюць нарошчванне сістэмы сувязі Узброеных сіл, паведамляе прэс-служба Мінабароны. Кантрольныя заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы ў войсках сувязі праходзяць з 25 сакавіка. Вайсковыя сувязісты выпрабоўваюць "новыя формы і спосабы арганізацыі сувязі і баявога выкарыстаня вузлоў сувязі пунктаў кіравання". Пры гэтым улічваецца вопыт "сучасных узброеных канфліктаў".
Вучэнні працягнуцца да 29 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.