На выбарах у Сенат перамагла платформа “За новы ЕГУ”

Яўка на выбарах склала 81%, агулам права голаса мелі 96 чалавек. Па выніках выбараў у Сенат прайшло 12 з 13 прадстаўнікоў платформы "За новы ЕГУ". Яна аб'яднала выкладчыкаў, нязгодных з прапанаваным адміністрацыяй ВНУ планам развіцця ўніверсітэта. 12 з 15 чальцоў Сенату будуць прадстаўнікамі платформы.

Удзельнікі платформы заяўляюць, што збіраюцца вярнуць праекту ЕГУ яго першапачатковы сэнс — эфектыўнага беларускага гуманітарнага ВНУ з еўрапейскай якасцю адукацыі і навуковай працы.

Сярод іншых у новы Сенат прайшлі прафесар Андрэй Горных, лектар Аляксей Крывалап, прафесар Павел Церашковіч, прафесар Альміра Усманава, лектар Сяргей Харэўскі, дацэнт Вольга Шпарага, дацэнт Максім Жбанкоў.

Падрабязней пра канфлікт паміж групай выкладчыкаў і кіраўніцтвам ЕГУ чытайце тут: Студэнтка ЕГУ: Сенат наўрад ці зможа супрацьстаяць рэктару Міхайлаву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі