На выхадных у Беларусі будзе да +28
У суботу, 24 жніўня, у Беларусі чакаецца малавоблачнае надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
Ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман. Вецер няўстойлівы — уначы слабы, днём умераны.
Уначы будзе ад 8 да 13 вышэй за нуль, месцамі +5...+7. Удзень чакаецца 21-27 цяпла.
25 жніўня будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер уначы слабы, удзень паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны.
Ноччу тэмпература паветра будзе 8-14 са знакам "плюс", удзень чакаецца 22-28 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.