На выпраўленне "касавай праблемы" Міністэрства падаткаў і збораў дало 10 дзён
Праблему кас у крамах будуць вырашаць цягам 10 дзён / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Праблема касавых апаратаў, якія ўсталявала кампанія "Тусон" у гандлёвых сетках, звязаны са збоем у праграмным забеспячэнні. Пра гэта паведамляе ў сваім тг-канале Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ).
Крамам рэкамендуюць звяртацца ў кампанію "Тусон" або цэнтры тэхнічнага абслугоўвання.
Ведамства адводзіць на развязанне праблемы 10 дзён. Калі да 13 студзеня праблема застанецца, чыноўнікі просяць кампаніі паведамляць пра гэта.
Як паведамляла Еўрарадыё, збой у працы кас у шэрагу крамаў па ўсёй Беларусі зафіксавалі 2 студзеня. Сярод іншага гэта "Востраў чысціні", "ОМА", "Мацярык", "Еўраопт". Праз гэта частка крамаў не можа працаваць, а яшчэ частка працуе са значнымі абмежаваннямі. Выправіць сітуацыю не ўдалося і 3 студзеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.