На заводзе ў Гомелі рука рабочага трапіла ў станок
На радыёзаводзе ў Гомелі левая рука рабочага трапіла ў станок. Здарэнне адбылося раніцай 13 верасня. У рэзчыка металу пацярпелі тры пальцы, якіх ён часткова пазбавіўся. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала няўважлівасць мужчыны. Акрамя службы аховы працы, праверку праводзіць Следчы камітэт.
Як інфармуе сайт sb.by, першую меддапамогу рабочаму аказалі ў траўмапункце прадпрыемства. Яму выклікалі "хуткую", а пасля вырашылі не чакаць — павезлі пацярпелага на аўтамабілі ў бальніцу. Пасля агляду лекарамі мужчыну адпусцілі дахаты.