Нацбанк: да ліпеня цэны будуць расці хутчэй, а потым — павольней

Бізнес чакае росту цэн / Еўрарадыё
Бізнес чакае росту цэн / Еўрарадыё

Да канца першага паўгоддзя гадавая інфляцыя (чэрвень 2020 года да чэрвеня 2021 года) складзе 9%. Пра гэта паведаміў 19 красавіка намеснік начальніка ўпраўлення эканамічнага аналізу Нацбанка Пётр Мілеўскі на прэс-сняданку ІПМ.

Такую выснову Нацыянальны банк зрабіў па выніках апытання 1400 кампаній. З іх 90% чакаюць, што павялічаць свае адпускныя цэны да канца паўгоддзя, яшчэ 36% лічаць, што цэны стануць расці хутчэй.

— У другім квартале тэмпы росту цэн могуць павялічыцца, але ў другім паўгоддзі гэтыя тэмпы будуць зніжацца, — кажуць Еўрарадыё ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

Гадавая інфляцыя па выніках сакавіка 2021 года склала 8,5%. Мэтавы паказчык на 2021 год — не больш за 5%. Але ўжо цяпер у Нацбанку не разлічваюць, што ён будзе выкананы.

— І да канца года ў гадавым выражэнні інфляцыя будзе каля сямі адсоткаў, — рэзюмуюць у прэс-службе рэгулятара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі