Над Міжземным морам знік расійскі самалёт-разведчык Іл-20 з 14 вайскоўцамі

Над Міжземным морам знік расійскі самалёт-разведчык Іл-20 з 14 вайскоўцамі

Над Міжземным морам знік расійскі самалёт-разведчык Іл-20 з 14 вайскоўцамі. Адбылося гэта позна ўвечары 17 верасня, калі ён вяртаўся на авіябазу Хмеймім і быў у 35 кіламетрах ад узбярэжжа Сірыі. Раптоўна знікла сувязь з экіпажам. Разглядаюцца некалькі версіі таго, што магло адбыцца.

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што самалёт знік падчас атакі чатырох ізраільскіх знішчальнікаў F-16 па аб'ектах у сірыйскай правінцыі Латакія. Яны заходзілі з боку мора. Ізраіль сітуацыю пакуль не каментуе. У той час былі зафіксаваныя пускі ракетаў з французскага фрэгата "Auvergne", які знаходзіцца ў гэтым раёне (французскі бок адмаўляе сваю датычнасць да атакі на самалёт). Ёсць таксама версія (яе распаўсюджваюць амерыканскія СМІ), што Іл-20 маглі збіць сірыйскія сістэмы супрацьпаветранай абароны, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

У акваторыі Латакіі праводзіцца пошукава-ратавальная аперацыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі