Надвор'е на 30 траўня: кароткачасовыя дажджы і навальніцы
Канец вясны ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 30 траўня, у Беларусі прагназуюць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы, паведамляе Белгідрамет.
Будзе воблачна з праясненнямі. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмераны, днём парывісты.
У начны час тэмпература паветра складзе ад +6 да +12 ў Гомельскай вобласці, у дзённыя гадзіны па краіне чакаецца 13-18 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.